У Мінску працягнуцца тэнісныя турніры для аматараў Royal Cup Open

Постар турніра прадстаўлены арганізатарамі.
Постар турніра прадстаўлены арганізатарамі.

Рэгулярныя тэнісныя турніры для аматараў Royal Cup Open ізноў пройдуць у Мінску. Іх арганізатары запрашаюць тэнісістаў узяць удзел у адзіночным жаночым катэгорыі Challenger (сярэдні ўзровень) і адзіночным мужчынскім катэгорыі Futures (пачатковы ўзровень) разрадах.

Гульні пройдуць у Палацы тэніса на праспекце пераможцаў. Заяўкі прымаюцца да 3 траўня ўключна. Удзел у турнірах платны – падрабязнасці можна даведацца па тэлефонах +375333319500 і ‎+375333620533 (тэл./вайбер).

Адзіночны жаночы і адзіночны мужчынскі турніры пройдуць паралельна па наступным раскладзе:

14 красавіка з 12:00 да 23:00;
15 красавіка з 12:00 да 23:00;
21 красавіка з 16:00 да 21:00.

Усім удзельнікам з 1 круга арганізатары забяспечваюць суддзяў, мячы, ваду. Акрамя гэтага, тэнісістаў чакаюць падарункі і сюрпрызы ад партнёраў турніра і фуршэт. Фіналісты, атрымаюць 50-працэнтную зніжку на ўдзел у наступным турніры, а пераможцы наступным разам змогуць паўдзельнічаць бясплатна. Да таго ж іх партрэты будуць змешчаныя на афішах наступнага турніра – такая ў Royal Cup Open традыцыя.

Уваход для гледачоў вольны.

Еўрарадыё з'яўляецца інфармацыйным партнёрам турніраў Royal Cup Open.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі