У Мінску пройдуць тэнісныя турніры для аматараў Royal Cup Open
Рэгулярныя тэнісныя турніры для аматараў Royal Cup Open ізноў пройдуць у Мінску. Іх арганізатары запрашаюць тэнісістаў узяць удзел у адзіночным жаночым і парным мужчынскім разрадах катэгорыі Challenger (сярэдні ўзровень).
Гульні пройдуць у Палацы тэніса на праспекце пераможцаў. Заяўкі прымаюцца да 12 красавіка. Удзел у турнірах платны – падрабязнасці можна даведацца па тэлефонах +375333319500 і +375333620533 (тэл./вайбер).
Адзіночны жаночы і мужчынскі парны турніры пройдуць паралельна па наступным раскладзе: 14 красавіка з 12:00 да 23:00; 15 красавіка з 12:00 да 23:00; 21 красавіка з 16:00 да 21:00.
Усім удзельнікам з 1 круга арганізатары забяспечваюць суддзяў, мячы, ваду. Акрамя гэтага, тэнісістаў чакаюць падарункі і сюрпрызы ад партнёраў турніра і фуршэт. Фіналісты, атрымаюць 50-працэнтную зніжку на ўдзел у наступным турніры, а пераможцы наступным разам змогуць паўдзельнічаць бясплатна. Да таго ж іх партрэты будуць змешчаныя на афішах наступнага турніра – такая ў Royal Cup Open традыцыя.
Уваход для гледачоў вольны.
Еўрарадыё з'яўляецца інфармацыйным партнёрам турніраў Royal Cup Open.