У Мінску прыспусцілі сцяг на будынку Адміністрацыі прэзідэнта (фота)

У Беларусі, магчыма, аб’явяць трохдзённую жалобу з-за смерці Чавеса 

Афіцыйнае паведамленне аб смерці венесуэльскага лідара Уга Чавеса засмуціла яго беларускіх сяброў і партнёраў.


Раніцай шостага сакавіка дзяржаўны сцяг РБ прыспусцілі на будынку галоўнага корпуса Вайсковай акадэміі. У гэтай установе навучаюцца дзясяткі курсантаў з Венесуэлы.

На будынку інтэрната, дзе жывуць венесуэльцы, прыкметаў жалобы а 12-й гадзіне не было заўважана.

Прыспушчаны сцяг і на будынку Адміністрацыі прэзідэнта. Аляксандр Лукашэнка і Уга Чавес афішавалі сваё сяброўства. Яны неаднаразова ездзілі з афіцыйнымі візітамі ў сяброўскія краіны.

Сляды жалобы заўважныя і на будынку Мінгарвыканкама ― сцяг прыспушчаны.

А вось на будынку Дома ўрада сцяг калі і прыспушчаны, то на лічаныя дэцыметры. Зрэшты афіцыйна жалоба з нагоды смерці Уга Чавеса пакуль не абвешчана.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі