У Мінску шукаюць "літаратурнага негра" за $250 у месяц
На адным з беларускіх сайтаў па пошуку працы размешчаная незвычайная вакансія — "крэатыўны асістэнт пісьменніка". Абавязкі "літаратурнага негра" вельмі аб'ёмныя:
— праца з матэрыяламі, неабходнымі для напісання літаратурных твораў; — падбор тэматычнай інфармацыі; — распрацоўка сюжэтаў літаратурных твораў; — вывучэнне кніг сучасных аўтараў і правядзенне іх аналізу; — праца з архівамі.
Працы шмат, а плаціць абяцаюць не тое, каб вельмі многа — $250 у месяц.
"Літаратурнага негра" шукае агенцтва "Брэнддзёні", якое спецыялізуецца на інфармацыйнай дапамозе творчым людзям. Каму з пісьменнікаў спатрэбіўся "крэатыўны асістэнт" — не паведамляецца.