Стартаваў першы сезон унікальных моладзевых дэбатаў (відэа)

Стартаваў першы сезон унікальных моладзевых дэбатаў (відэа)

У Мінску стартаваў першы сезон унікальных моладзевых дэбатаў, прысвечаных самым актуальным тэмам сённяшняй Беларусі. Ён працягнецца некалькі месяцаў і падзелены на шэраг раўндаў: ад дзвюх адборачных тураў да фіналу, які пройдзе ў лістападзе. У кожным раўндзе з дзвюх каманд вызначаецца пераможца, які сваімі довадамі і аратарскім майстэрствам здолее пераканаць журы і дзякуючы гэтаму выйсці ў наступны этап.

Судзяць дыскутантаў эканаміст Сяргей Чалы, культуролаг Максім Жбанкоў і выкладчыца ФМА БДУ/Eclab Кацярына Кузняцова. А адбываецца ўсё ў бізнес-клубе “IMAGURU”, куды можа прыйсці кожны ахвочы і паўдзельнічаць у дыскусіях з боку публікі.

30 жніўня ў першым адборачным раўндзе адбылося адразу двое дэбатаў на гарачыя тэмы: “Ці дасягнутая гендэрная роўнасць у Беларусі” і “Беларуская мова як адзіная дзяржаўная: перспектвы за і супраць”. Паміж сабой дыскутавалі сябры “Моладзі БНФ” і "Маладых Дэмакратаў", а таксама студэнты беларускіх ВНУ. Дэбаты былі праведзеныя паводле вядомага фармату Лінкальна-Дугласа, пры гэтым транслявалiся анлайн i без цензуры.

Наступныя дэбаты, запланаваныя на 6 верасня. Яны будуць прысвечаныя тэме легалізацыі наркотыкаў у Беларусі. Трапіць на наступныя дэбаты можна па папярэднім запісе.

Арганізатарам маштабнага праекту выступіў дыскусійны клуб "ДысКУТ". Гэта сумесная ініцыятыва шэрагу беларускіх моладзевых арганізацый і анлайн супольнасцяў. Сярод іх — Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў, Еўрапейскі каледж Liberal Arts ў Беларусі, Арт-Сядзіба, Youth Labour Rights, Беларускі нацыянальны моладзевы савет "РАДА", Press Club Беларусь і г. д.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі