У Мінску судзілі дзяўчат, якія знялі сцяг з інтэрната Камароўскага рынку
Сцяг на фасадзе будынка / shutterstock.com
Да арышту і абмежавання волі прысудзілі дзвюх дзяўчат, якія ў лістападзе сарвалі сцяг з будынка інтэрната Камароўскага рынку. Пра вынікі суда стала вядома праваабаронцам.
Малодшую — 18-гадовую Дар'ю Ганіч — асудзілі на тры месяцы арышту. 19-гадовай Кацярыне Снігіравай прызначылі 1,5 года "хатняй" хіміі.
Падставай для крымінальнай справы зрабіліся падзеі, якія адбыліся летась у лістападзе. Паводле версіі следства, дзяўчаты сарвалі сцяг з інтэрната Камароўскага рынку, а "затым дэманстратыўна махалі ім, ідучы па вул. Беламорскай, пасля чаго кінулі яго на зямлю". Усё гэта яны здымалі на відэа і выкладалі ў групу ў сацыяльнай сетцы. Такімі сваімі дзеяннямі дзяўчаты "публічна зняважылі дзяржсімволіку", палічыла абвінавачанне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.