У Мінску сёння адбудзецца сустрэча, прысвечаная сітуацыі ва Украіне
У трэці раз у беларускай сталіцы збярэцца "кантактная група".
Яна складаецца з прадстаўніка афіцыйнага Кіева, расійскага амбасадара ва Украіне, прадстаўнікоў самаабвешчаных на Данбасе рэспублік і АБСЕ.
Папярэдні раз на сустрэчы быў падпісаны пратакол аб спыненні агню, пачаўся абмен палоннымі. Якія пытанні будуць абмяркоўвацца сёння, пакуль невядома.