У Мінску сёння на некаторых вуліцах зноў абмяжуюць рух транспарту

У Мінску сёння на некаторых вуліцах зноў абмяжуюць рух транспарту

Увечары 28 чэрвеня ў Мінску на некаторых вуліцах зноў абмяжуюць рух транспарту. Будзе праходзіць чарговая падрыхтоўка да параду тэхнікі. Як інфармуе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, з 18-й гадзіны часова абмяжуюць рух на ўчастку праспекта Незалежнасці ад вуліцы Старынаўская да праспекта Машэрава, на ўчастку праспекта Машэрава ад праспекта Незалежнасці да праспекта Пераможцаў. З 22-й гадзіны на час генеральнай трэніроўкі параду часткова абмяжуюць рух па наступным маршруце: праспект Машэрава — вуліца Цеміразева — вуліца Сапёраў — праспект Пераможцаў — вуліца Арлоўская — плошча Бангалор — вуліца Сурганава — праспект Незалежнасці — праспект Машэрава.

Апоўначы пачнецца забарона на стаянку аўтатранспарту да заканчэння трэніроўкі параду ў наступных месцах: на праспекце Машэрава ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Цеміразева (пад забарону патрапляюць і прыдарожныя паркоўкі), на Гвардзейскай вуліцы ад праспекта Машэрава да праспекта Пераможцаў, на вуліцы Ігнаценкі ад вуліцы Грыбаедава да праспекта Пераможцаў, а таксама па вуліцы Грыбаедава ад праспекта Машэрава да вуліцы Ігнаценкі, на вуліцы Тарханава ад Гвардзейскай вуліцы да вуліцы Грыбаедава. Нельга будзе спыняць аўтатранспарт і на паркоўцы каля 41-га дома па праспекце Пераможцаў (побач з хімчысткай “Ззянне”).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі