У Мінску сёння пройдуць перамовы Лукашэнкі і Назарбаева

У Мінску сёння пройдуць перамовы Лукашэнкі і Назарбаева

У сераду, 29 лістапада, у Мінску пройдуць перамовы Аляксандра Лукашэнкі і Нурсултана Назарбаева. Прэзідэнт Казахстана наведвае нашу краіну з двухдзённым афіцыйным візітам. Прэс-служба беларускага кіраўніка адзначае, што перамовы ў Палацы Незалежнасці запланаваны ў вузкім і пашыраным складах. Лукашэнка і Назарбаеў абмяркуюць “шырокі спектр пытанняў супрацоўніцтва ў двухбаковым і шматбаковым фарматах”. Гаворка пойдзе пра пашырэнне гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, інвестыцыйнага супрацоўніцтва.

Мяркуецца, што Аляксандр Лукашэнка і Нурсултан Назарбаеў наведаюць Беларуска-Казахстанскі бізнес-форум.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі