У Мінску сёння пройдзе "Чарнобыльскі шлях"

У Мінску сёння пройдзе "Чарнобыльскі шлях"

26 красавіка ў Мінску пройдзе традыцыйная акцыя "Чарнобыльскі шлях". Гэтае мемарыяльнае шэсце прымеркаванае да чарговых угодкаў аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Спярша сталічныя ўлады прызначылі збор удзельнікаў акцыі а 14-й гадзіне каля Акадэміі навук, хаця серада — працоўны дзень у Беларусі. Пасля перамоваў з заяўнікамі акцыі час збору быў перанесены на 18-ю гадзіну. Шэсце пройдзе па вуліцы Сурганава да Чарнобыльскай капліцы ў парку Дружбы народаў. 

Акрамя таго, у Кіеўскім скверы пройдзе дазволены ўладамі мітынг, які арганізуе Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ. Ён пройдзе з 18.00 да 20.00. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі