У Мінску сёння пройдзе дазволенае ўладамі шэсце на Дзяды

У Мінску сёння пройдзе дазволенае ўладамі шэсце на Дзяды

1 лістапада ў Мінску пройдзе шэсце і вулічная акцыя, прымеркаваныя да дня памяці продкаў Дзяды. Арганізатарам стала Кансерватыўна-Хрысціянская партыя — БНФ. Дазвол на традыцыйную штогадовую акцыю далі Мінскі гарадскі і Мінскі абласны выканкамы.

Збор удзельнікаў акцыі прызначаны з 11.00 да 11.30 на пляцоўцы перад будынкам Мінскага гадзіннікавага завода. Потым да 14.30 па тратуары шэсце пройдзе па маршруце: прасп. Незалежнасці — вул. Каліноўскага — вул. Сядых — вул. Карбышава — вул. Гамарніка — вул. Мірашнічэнкі — Мінская кальцавая аўтамабільная дарога да ўрочышча Курапаты. З 14.30 да 17.00 на тэрыторыі ўрочышча, дзе існуюць масавыя пахаванні ахвяр сталінскіх рэпрэсій, адбудзецца жалобны мітынг. Заяўленая колькасць удзельнікаў акцыі — да пяці тысяч чалавек.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі