У Мінску вечарам 1 ліпеня перакрыюць праспекты Незалежнасці і Машэрава

Віктар Краўчук, Еўрарадыё
Віктар Краўчук, Еўрарадыё

У цэнтры Менска зноў перакрыюць рух. Праблемы кіроўцам пасля абеду ў панядзелак, 1 ліпеня, створыць рэпетыцыя парада да Дня незалежнасці Беларусі. Як паведамілі ў мінскай ДАІ, яна пачнецца ў 21:00 на праспекце Машэрава на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Ціміразева.

Аднак, каб танкі і іншая тэхніка змаглі даехаць туды, давядзецца пачаць перакрываць рух ужо з 17:00. З гэтага часу і да заканчэння рэпетыцыі парада і вяртання тэхнікі ў часткі будзе абмежаваны рух на наступных вуліцах: спачатку на Заснавальнікаў, Старынаўскай, праспектах Незалежнасці і Машэрава, а пасля рэпетыцыі — на праспекце Машэрава, вуліцах Ціміразева, Сапёраў, праспекце Пераможцаў, вуліцах Арлоўскай, Сурганава, праспекце Незалежнасці і вуліцы Старынаўскай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі