У Мінску вырас падатак з фізасобаў на здачу памяшканняў у арэнду

Для фізічных асобаў у Мінску павялічваюцца стаўкі падаходнага падатку на здачу ў арэнду жылых і нежылых памяшканняў. Адпаведнае рашэнне прыняў Мінгарвыканкам, перадае БелаПАН.

Стаўкі вызначаюцца ў залежнасці ад эканоміка-планіровачных зон. Стаўка падатку за здачу ў арэнду жылых памяшканняў (за кожны пакой, а таксама садовы домік і дачу), якія знаходзяцца ў першай эканоміка-планіровачнай зоне, складзе 240 тысяч рублёў у месяц (раней 200 тыс.). У другой зоне стаўка вырасце з 170 тысяч да 200 тысяч, у трэцяй і чацвёртай — са 140 тыс. да 170 тыс., у пятай — ад 120 тыс. да 140 тыс.

Стаўкі падаходнага падатку за здачу ў арэнду металічных або драўляных гаражоў, машына-месцаў складзе ад 50 да 80 тыс. рублёў у месяц (раней 45-75 тыс.), жалезабетонных або цагляных гаражоў — 90-100 тыс. (75-90 тыс.). Іх аплата таксама залежыць ад эканоміка-планіровачных зон.

Для іншых нежылых памяшканняў стаўкі павялічаныя да 20-40 тысяч рублёў (раней — 15-30 тыс.) за квадратны метр плошчы ў залежнасці ад эканоміка-планіровачных зон.

Рашэнне набывае моц 4 лютага.

Фота — belaruspartisan.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі