У Мінску высадзяць новыя дрэвы замест пашкоджаных ураганам
Мінская лесапаркавая гаспадарка ўвосень і ўвесну высадзіць новыя дрэвы замест пашкоджаных ураганам. Дагэтуль ідзе выяўленне ўчасткаў лясоў, пацярпелых ад стыхіі. Паводле папярэдніх дадзеных, ураган паламаў каля 50 га лясных масіваў у межах горада і ваколіц. На гэтай тэрыторыі правядуць суцэльную высечку дрэваў і замест іх высадзяць новыя.
Болей за ўсё ў сталіцы пацярпелі лясныя масівы ў раёне вуліц Герасіменка — Ангарскай — Несцерава. Тут пашкоджаныя каля 800 дрэваў. Штодня на іх прыборцы працуюць пяць брыгад.
За Мінскай лесапаркавай гаспадаркай замацавана 3,1 тысячы га лясных масіваў у сталіцы і ў Мінскім раёне, а таксама 20 пляжаў агульнай плошчай 101 га на вадасховішчы Цнянскае, Заслаўскае, Дразды і Крыніца. Дарэчы, стыхія амаль не закранула пляжы. Адзінкавыя паваленыя дрэвы былі выяўленыя на Цнянцы, паведамляе БЕЛТА.