У Мінску за месца на могілках плацілі каля 1000 долараў

У Мінску за месца на могілках плацілі каля 1000 долараў

Міліцыянеры затрымалі за хабары і махлярства дзвюх службовых асобаў прадпрыемства "Спецкамбінат КБА". Як інфармуе прэс-служба МУС, гэта галоўны інжынер і начальнік аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння. Сілавікі сцвярджаюць, што яны за грошы прадастаўлялі месцы на Паўночных могілках. Колькасць свабодных участкаў там абмежаваная, і зламыснікі гэтым карысталіся. Сярэдні кошт за магілу складаў каля 1000 долараў, грошы перадавалі праз пасярэднікаў.

МУС мае інфармацыю пра каля 170 месцаў пахавання, якія маглі быць выдзеленыя неправамерна. Цяпер сітуацыю вывучаюць праваахоўнікі.

Таксама высветлілася, што галоўны інжынер браў хабары ў падначаленых за парушэнне імі працоўнай дысцыпліны (за спазненне на працу, п'янства ці несумленнае выкананне абавязкаў), у тым ліку і алкаголем. Цяпер ён знаходзіцца ў следчым ізалятары. За хабары службовай асобе пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Начальнік аддзела браў грошы за магілы нібыта для перадачы начальству, але насамрэч пакідаў іх сабе. За махлярства яму пагражае 3 гады пазбаўлення волі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі