У Мінску за захаванне наркотыкаў затрымалі двух слесараў (відэа)

За адну ноч супрацоўнікі АМАП і аператыўнікі наркакантролю Цэнтральнага РУУС затрымалі двух маладых людзей з наркотыкамі. Паводле дзіўнага супадзення абодва захоўвальнікі наркотыкаў апынуліся 24-гадовымі слесарамі, паведамляе сайт сталічнай міліцыі.

Так, каля гадзіны ночы 28 сакавіка на вуліцы Зыбіцкай падчас рэйду праваахоўнікі затрымалі слесара аднаго з таварыстваў з дадатковай адказнасцю. У маладога чалавека пры сабе была марыхуана ў папяровых скрутках, а таксама прыстасаванне для яе ўжывання.

Прыкладна ў той жа час у дварах на праспекце Незалежнасці затрымалі яшчэ аднаго маладога чалавека з марыхуанай у сумцы. Гэты слесар быў у кампаніі дзяўчыны, якой ён і прапаноўваў ужыць наркотык. Падчас палення марыхуаны іх і заспелі супрацоўнікі міліцыі.

На маладых людзей пачатыя крымінальныя справы за захоўванне наркатычных сродкаў. Акрамя таго, усіх трох затрыманых адпарвілі на медэкспертызу. Іх могуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за знаходжанне ў грамадскім месцы ў стане наркатычнага ап'янення.

Фота — guvd.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі