У Мінску затрымалі пяць прадаўцоў спайсаў

Як паведамляе БелаПАН, затрыманні супрацоўнікі па наркакантролі і байцы спецпадраздзялення МУС "Алмаз" праводзілі ў дзвюх кватэрах. Адна з іх размяшчаецца на вуліцы Цімашэнкі, другая — на вуліцы Якубоўскага. 

Па словах міліцыянтаў, за некалькі гадін, пакуль яны працавалі з прадаўцамі, у кватэры па спайс прыйшлі каля пятнаццаці чалавек. Усе яны былі дастаткова маладыя людзі, у тым ліку студэнты ВНУ. 

На затрыманых пачалі крымінальныя справы, яны змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання. 

Фота — habinfo.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі