У Мінску затрымалі ўдзельнікаў апазіцыйнай акцыі і журналістаў

Цяпер яны знаходзяцца ў Партызанскім РУУС. Гэта фотакарэспандэнт газеты “Наша ніва” Сяргей Гудзілін, карэспандэнт БелаПАН Захар Шчарбакоў, відэааператар БелаПАН Андрэй Корсак, а таксама актывісты моладзевай арганізацыі “Альтэрнатыва” (зарэгістравана ў Латвіі) Алег Корбан, Дзмітрый Сільчанка, Алег Кероль і Вольга Бурневіч.



Як паспела паведаміць БелаПАН па тэлефоне Вольга Бурневіч, у прызначаны час, каля 16.45, сябры “Альтэрнатывы” сабраліся каля ўнівермага “Беларусь»” і разгарнулі тры бел-чырвона-белыя сцягі.


Праз дзве хвіліны ўсе яны, а таксама журналісты былі затрыманыя міліцыяй.

Тэлефоны затрыманых адключаныя. У Партызанскім РУУС адмовіліся каментаваць сітуацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі