У Мінску затрыманы Сяргей Стрыбульскі, былы фігурант справы "Белага Легіёна"

У Мінску затрыманы Сяргей Стрыбульскі, былы фігурант справы "Белага Легіёна"

У Мінску затрыманы Сяргей Стрыбульскі, былы фігурант справы "Белага Легіёна" ("справы патрыётаў"). Праваабаронцам вядома, што сілавікі яго моцна збілі. Цяпер мужчына знаходзіцца на Акрэсціна.

Затрыманне і ператрус адбыліся яшчэ перад Днём Волі. 24 сакавіка Стрыбульскага асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.

Сяргей Стрыбульскі быў затрыманы вясной 2017-га, калі адбылася "зачыстка" былых сябраў "Белага Легіёна". Некалькі месяцаў ён правёў за кратамі. Спачатку затрыманых абвінавачвалі ў падрыхтоўцы да "масавых беспарадкаў", пасля — у "стварэнні незаконнага ўзброенага фармавання". У выніку крымінальную справу закрылі за адсутнасцю складу злачынства. Стрыбульскі сярод іншых фігурантаў справы спрабаваў атрымаць кампенсацыю маральнай шкоды, але суд Маскоўскага раёна Мінска вясной 2018-га адмовіў. Пасля гэтага быў зварот у Камітэт па правах чалавека ААН.

Восенню 2021-га Сяргея Стрыбульскага затрымлівалі па абвінавачванні ва ўдзеле ў пратэстах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі