У Мінску затрымліваюць стралкоў — праваабаронцы
Стралок / pixabay.com
У Мінску сілавікі затрымліваюць стралкоў, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Сярод затрыманых — удзельнік розных чэмпіянатаў па стральбе ў Беларусі.
Прычына затрымання невядомая, але блізкія мяркуюць, што гэта можа быць звязана з дыверсіяй у Мачулішчах.
Напярэдадні стала вядома, што ў вёсках у наваколлі Мачулішчаў затрымалі не менш за 20 чалавек, шасцярых з іх пакінулі за кратамі.
26 лютага на аэрадроме ў Мачулішчах быў пашкоджаны расійскі самалёт-разведчык А-50. ByPol сцвярджае, што дыверсія адбылася з дапамогай двух дроназ і выбухоўкі. 2 сакавіка самалёт адправіўся ў Расію — на авіяцыйны рамонтны завод у Таганрогу.
Пасля гэтай дыверсіі ў Беларусі прайшоў шэраг "зачыстак". У СМІ з'яўляліся звесткі пра допыты і ператрусы ва ўладальнікаў дронаў у Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.