У Мінску зноў затрымлівалі журналістаў
Побач са станцыяй метро "Першамайская" затрыманыя незалежныя журналісты Аляксандр Баразенка і Марыя Арцыбашава.
Як паведамляе прэс-служба БАЖ, журналістаў пры выкананні працоўных абавязкаў затрымалі супрацоўнікі Ленінскага РУУС. Праз тры гадзіны, каля паловы шостай вечара, журналістаў вызвалілі без якіх-небудзь санкцый супраць іх.
Нагадаем, што раніцай пяць незалежных журналістаў ужо былі затрыманыя ў сталіцы. Пазней іх вызвалілі з Фрунзенскага РУУС.
Фота Аляксея Мінчонка