У Міёрах затрымалі групу незалежных журналістаў
Наста Рэзнікава, Аляксандр Пацееў і Сяргей Кручкоў здымалі сюжэт пра жыхароў мястэчка, якія засталіся без ацяплення.
Пакуль журналісты затрыманыя для высвятлення асобаў, інфармуе тэлеканал "Белсат".
Міліцыянеры патлумачылі журналістам, што "яны перабываюць у зоне вайсковых вучэнняў, пра якія інфармавалі медыі, таму прысутнасць журналістаў тут непажаданая".
Фота — bymedia.net