У Мёрах затрымалі краязнаўцу Вітольда Ермалёнка і яго сына

Вітольд Ермалёнак у музеі / sb.by
Вітольд Ермалёнак у музеі / sb.by

Сярод затрыманых жыхароў Мёраў — краязнаўца Вітольд Ермалёнак і яго сын Антон, піша @viasna96. Адбылося гэта падчас "зачысткі", якую праводзілі сілавікі ў канцы лістапада, і калі за краты трапіла не менш за 13 чалавек. Праваабаронцы мяркуюць, што затрыманні звязаныя з каментарамі ў сацсетках і падпіскамі на "экстрэмісцкія" тг-каналы.

68-гадовы Вітольд Ермалёнак — кіраўнік музейнага аб'яднання "Спадчына Міёрскага краю", настаўнік гісторыі вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі, аўтар больш за 450 публікацый, лаўрэат прэміі "За духоўнае адраджэнне", чалавек года Віцебшчыны-2010.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі