У Нарвегіі ў азёры ўмярзаюць жабы і ласі (фота)
Незвычайныя кадры ўдалося зрабіць 54-гадоваму нарвежскаму фатографу Свейну Нордруму.
Ён сфатаграфаваў, як у возеры Біндзінгсваан на лёдзе замерзла жаба. Верагодна, яна спрабавала дайсці да берага, але ўначы раптоўна знізілася тэмпература, і жаба проста прымерзла да лёду, інфармуе Delfi.
А ў іншым возеры ў Нарвегіі знайшлі лася, які таксама спрабаваў перайсці з аднаго берага на іншы, але праваліўся і ўмёрз у лёд. Цяпер на возера прыходзяць дзеці, каб паглядзець на няшчасную жывёлу, паведамляе сайт thelocal.no.
Фота — delfi.lv, thelocal.no