У Наваполацку затрымалі падазраванага ў забойстве пяцігадовай даўніны
Мужчыну забілі аскепкам разбітай талеркі, ілюстрацыйнае фота
Віцебскія міліцыянеры адрапартавалі аб раскрыцці забойства, якое адбылося ў Наваполацку пяць гадоў таму. Падазраванага затрымалі.
Фігуранта шукалі са студзеня 2019 года, калі ля ўваходу ў падвал мясцовага шматпавярховіка знайшлі цела мужчыны з прыкметамі гвалтоўнай смерці. Загінулым быў мясцовы жыхар 42-х гадоў.
Устанавілі, што напярэдадні смерці мужчына выпіваў з двума выпадковымі знаёмымі. Праз некаторы час адзін з мужчын сышоў. А паміж астатнімі ўзнік канфлікт. "У выніку раптоўна ўзніклага канфлікту 37-гадовы мужчына асколкам фарфоравай талеркі нанёс колата-рэзанае раненне ў вобласць шыі пацярпеламу, ад чаго той памёр", — кажуць у міліцыі.
Пасля гэтага меркаваны забойца закруціў цела ў посцілку і вынес яго ў падвал суседняга дома. У кватэры, дзе адбылося забойства, пад падлогавым пакрыццём, эксперты выявілі сляды крыві забітага. Фігуранта затрымлівалі з АМАПам у Наваполацку.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.