У Непале затрымалі беларусаў, якія везлі ў Ганконг 6 кг какаіну
У Непале затрымалі беларусаў з 6 кг какаіну. Наркотык быў схаваны ў падкладках зімовых куртак. Здарэнне адбылося 21 снежня ў Міжнародным аэрапорце Катманду. Вядома, што затрыманыя беларускія грамадзяне — гэта 21-гадовыя Аліна Алдошына і Павел Васільеў. Яны прыляцелі з Беларусі праз Турцыю.
Маладыя людзі прызналіся, што атрымалі какаін ад балівійцаў, якія прыляцелі ў Непал на два дні раней з Бразіліі праз Эфіёпію і Індыю. Перадача адбылася ў гатэлі. Наркотык планавалі даставіць у Ганконг, аднак яго знайшлі падчас рэнтгенаўскай праверкі багажу ў аэрапорце.
У Непале за перавозку наркотыкаў пагражае турэмнае зняволенне, у некаторых выпадках — пажыццёвае.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.