У Нідэрланды прыбыў самалёт з парэшткамі ахвяраў данецкай авіякатастрофы

У пятніцу ў Нідэрланды прыбылі шэсць кантэйнераў з парэшткамі ахвяраў крушэння лайнера "Малазійскіх авіяліній".

Як адзначае interfax.by, на аэрадроме ваенна-транспартны самалёт С-130 сустракаў прэм'ер-міністр Нідэрландаў Марк Рутэ, трое міністраў ўрада, а таксама некалькі дзясяткаў сваякоў ахвяр авіякатастрофы. Пасля жалобнай цырымоніі картэж адправіўся ў нідэрландскі горад Хілверсум.

Гэта ўжо сёмы рэйс, які прывёз у Нідэрланды парэшткі ахвяраў авіякатастрофы з-пад Данецка.

Нагадаем, што "Боінг-777" які ляцеў з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, быў збіты на ўсходзе Украіны 17 ліпеня. На яго борце былі 298 чалавек, усе яны загінулі. Да гэтага часу не знойдзены дзевяць целаў, сем з іх — падданыя Нідэрландаў.

Фота збітага Боінга — ІТАР-ТАСС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі