У ноч на сераду па паўднёвым усходзе Беларусі прагназуюць замаразкі

Замаразкі, ілюстрацыйнае фота

Замаразкі, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

У сераду, 15 траўня, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў. Вецер уначы прагназуюць няўстойлівы слабы, удзень — паўднёва-ўсходні, паўднёвы ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 вышэй за нуль, месцамі будзе 8-10 цяпла. Па паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі чакаюцца замаразкі ад 0 да -2. Удзень паветра прагрэецца да +14...+20.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі