"Ноч растраляных паэтаў" Мікалай Статкевіч правядзе ля КДБ
Вечар 29 кастрычніка Мікалай Статкевіч правядзе ля будынка КДБ у Мінску. Так ён збіраецца ўшанаваць памяць прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, расстраляных 80 гадоў таму.
"Не трэба сцягоў і лозунгаў. Бо забітыя хадзілі пад рознымі сцягамі, натхняліся рознымі лозунгамі. Вазьміце толькі свечкі ці лампады. Мы прыйдзем, каб успомніць пра нашых забітых каля месца іх забойства, каб нашчадкі катаў ведалі, што нічога не будзе забыта. Каб трагедыя 1937-га года больш ніколі не магла паўтарыцца на нашай зямлі", — напісаў палітык на сваёй старонцы ў Facebook.