У Новай Зеландыі адбыўся магутны землятрус
Магутны землятрус магнітудай 7,1 адбыўся на адным з найбуйнейшых астравоў Новай Зеландыі — Паўночным. Мясцовыя ўлады пачалі эвакуацыю жыхароў некалькіх прыбярэжных раёнаў з-за пагрозы цунамі.
Падземныя штуршкі зафіксавалі ў пятніцу раніцай паводле мясцовага часу. Эпіцэнтр знаходзіўся ў 170 кіламетрах па паўночны ўсход ад гораду Гісбарн, на глыбіні 19 км. Паведамленняў пра разбурэнні і ахвяры не паступала.
Узровень пагрозы Цунамі павысілі пасля таго, як праз паўтары гадзіны пасля штуршкоў у раёне мыса Усходні на Паўночным востраве ўтварылася хваля вышынёй 30 см. Паводле мясцовых уладаў, актыўнасць цунамі будзе працягвацца некалькі гадзінаў.
Штогод у Новай Зеландыі фіксуецца болей за 15 тысяч землятрусаў. Але толькі 150 з іх бываюць дастаткова моцнымі, каб людзі іх заўважылі, перадае ВВС.