Загінулых у Кіеве ўжо 100 чалавек — памёр яшчэ адзін паўстанец
Пра гэта паведамляе Міністэрства аховы здароўя Украіны.
5 сакавіка ў 12-й кіеўскай гарадской клінічнай бальніцы памёр яшчэ адзін змагар з рэжымам Януковіча. На лячэнні ён там знаходзіўся з 28 лютага. Прозвішча памерлага не паведамляецца.
На раніцу 6 сакавіка на лячэнні ў кіеўскіх бальніцах знаходзяцца 216 чалавек, якія пацярпелі падчас сутыкненняў ва ўкраінскай сталіцы.
Фота — Reuters