У "Нёмана" 14-я перамога запар у хакейнай экстралізе
Чарговая перамога гродзенскай каманды
У "Нёмана" 14-я перамога запар у беларускай хакейнай экстралізе. У чацвер у гасцях гродзенцы з мінімальным лікам абыгралі "Дынама-Маладзечна" — 1:0 (0:0, 1:0, 0:0). Адзіную шайбу закінуў Уладзіслаў Куліеў на 36-й хвіліне.
У Маладзечне на матчы прысутнічала крыху больш за 400 заўзятараў.
У "Нёмана" 48 ачкоў пасля 32 матчаў. У "Юнацтва" на 2 менш. Былы лідар "Дынама-Маладзечна" не можа спыніць серыю няўдач, каманда займае чацвёртае месца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.