У падвале шматпавярховіка ў Смалявічах знайшлі наркалабараторыю (відэа)
Уваход у яе быў абсталяваны з кватэры на першым паверсе. Распачатая крымінальная справа.
У Смалявічах у падвале шматпавярховага жылога дома знайшлі наркалабараторыю. У ёй вырошчваліся каноплі. Міліцыя затрымала 43-гадовага мужчыну, у якога пры сабе знайшлі амаль 31 грам марыхуаны.
Як інфармуе БЕЛТА, гаспадар наркалабараторыі абсталяваў ізаляванае памяшканне ў падвале дома. Уваход у яго ён зрабіў з кватэры на першым паверсе, якая належыць яго жонцы. Адзначаецца, што лабараторыя была добра абсталявана, яна абагравалася, у ёй была вентыляцыя.
У адносінах мужчыны распачалі крымінальную справу.