У панядзелак абяцаюць навальніцы і моцныя залевы
Панядзелак будзе цёплы, але з навальніцамі і моцнымі дажджамі. Такое надвор’е абяцаюць сіноптыкі Белгідрамета, паведамляе агенцтва “Мінск-Навіны”.
Паводле прагнозаў, у бліжэйшыя суткі, 22 ліпеня, уначы па заходняй палове краіны, а ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць навальніцы, месцамі з моцнымі залевамі.
Падчас навальніцаў магчымае шквалістае ўзмацненне ветру з парывамі да 15-20 метраў за секунду.
Навальніца прыйдзе і ў Мінск, месцамі па горадзе таксама не выключаныя моцныя ападкі.
Тэмпература паветра ўдзень па краіне складзе 20-26 градусаў цяпла.