У панядзелак у Беларусі вырас курс долара
У панядзелак, 22 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валютаў.
Курс долара ЗША вырас — з 1,9775 да 1,9782 беларускага рубля. Курс еўра, наадварот, працягнуў зніжацца — з 2,4206 да 2,4187 рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4928 беларускага ( у суботу — 3,4824).
Беларускі рубель аслаб да кошыка валют на 0,15%.