У першы дзень зімы курс долара ў Беларусі знізіўся
У пятніцу, 1 снежня, адбыліся чарговыя таргі на Беларускай валютна-фондавай біржы. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША нязначна знізіўся — з 2,0123 да 2,0114 беларускага рубля. Курс еўра наадварот павысіўся — з 2,3872 да 2,3974. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4351 беларускага (у чацвер — 3,4356).
Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,04%.
Як паведамляла Еўрарадыё, 30 лістапада курс долара ЗША ў Беларусі вырас з 2,0039 да 2,0123 беларускага рубля, курс еўра таксама павысіўся — з 2,3764 да 2,3872.