У Польшчы 25-гадовага беларуса падазраюць у замаху на забойства бяздомнага

Затрыманы паліцыяй / gdansk.policja.gov.pl
Затрыманы паліцыяй / gdansk.policja.gov.pl

У Польшчы 25-гадовага беларуса падазраюць у замаху на забойства бяздомнага, піша гданьская паліцыя. 37-гадовага мужчыну з цяжкімі траўмамі знайшлі ў адным з пустых дамоў у цэнтры горада 22 верасня. Эксперты высветлілі, што яго збівалі нагамі і рукамі.

На наступны дзень затрымалі грамадзяніна Беларусі, якога падазраюць у датычнасці да згаданага злачынства. Ён таксама не мае сталага месца жыхарства. Беларусу ўжо выставілі абвінавачванне ў замаху на забойства, на тры месяцы яго змясцілі пад варту. Яму пагражае пажыццёвае зняволенне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі