У Польшчы ў беларуса забралі мікрааўтобус — яго скралі ў Францыі
Затрыманы мікрааўтобус / strazgraniczna.pl
У Польшчы ў 35-гадовага беларуса забралі мікрааўтобус Iveco 2018 года выпуску з французскімі нумарамі, які каштуе каля 22 тысяч долараў. Як піша strazgraniczna.pl, здарылася гэта ў пункце пропуску "Баброўнікі" на польска-беларускай мяжы. Беларус збіраўся ехаць на радзіму. Аднак польскія мытнікі высветлілі, што мікрааўтобус быў скрадзены ў Францыі і знаходзіцца ў адпаведнай базе.
Паліцыяй праводзіцца разбіральніцтва. Беларуса не сталі затрымліваць, толькі дапыталі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.