У прадукцыі Магілёўскага мясакамбіната знайшлі геном АЧС

Геном афрыканскай чумы свіней выяўлены ў палове пададзеных на аналіз пробаў, перадае interfax.by

Першы выпадак быў зафіксаваны на пачатку кастрычніка. Геном АЧС быў выяўлены ў прадукцыі Аршанскага мясакансервавага камбіната. Пасля гэтага Рассельгаснагляд увёў ўзмоцнены маніторынг свініны і прадукцыі свінагадоўлі, якія паступаюць з Беларусі. 

Асаблівую трывогу новы выпадак выклікае ў сувязі з тым, што АЧС, па звестках беларускага боку, не рэгістравалася ў Магілёўскай вобласці. 

У Рассельгаснаглядзе гэтую інфармацыю пакуль не камэнтуюць, заяўляючы, што "кансультацыі з Беларуссю праходзяць ў пастаянным рэжыме". 

Фота — ves.lv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі