У пятніцу Савет бяспекі ААН правядзе пазачарговае пасяджэнне па Украіне

5 чэрвеня Савет бяспекі ААН з ініцыятывы Літвы правядзе пазачарговае пасяджэнне па сітуацыі ва Украіне. З паведамленнем выступяць прадстаўнікі спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне. Таксама чакаецца брыфінг намесніка Генсакратара ААН па палітычных пытаннях Джэфры Фелтмана.

Нагадаем, што 3 чэрвеня сітуацыя на ўсходзе Украіны абвастрылася, сепаратысты аднавілі баі ў раёне Данецка.

Тым часам МЗС Беларусі заявіла, што Мінск пры неабходнасці ў сціслыя тэрміны арганізуе сустрэчы любога фармату па праблеме ва Украіне. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Дзмітрыя Мірончыка.

Фота — un.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі