У пятніцу ў Беларусі знізіліся курсы долара і еўра
У пятніцу, 25 жніўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9335 да 1,9333, курс еўра таксама знізіўся — з 2,2798 да 2,2789 беларускага рубля. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2702 беларускага (у чацвер — 3,2691).
Як інфармавала Еўрарадыё, у чацвер, 24 жніўня, курс долара ЗША вырас — з 1,9319 да 1,9335 беларускага рубля, курс еўра таксама вырас — з 2,2733 да 2,2798.