У Расіі адбыўся выбух на буйным заводзе па вытворчасці выбухоўкі. Ёсць ахвяры
У горадзе Дзяржынску Ніжагародскай вобласці Расіі адбыўся выбух на заводзе па вытворчасці выбухоўкі.
Выбух здарыўся ў цэху па вытворчасці аманалу. Пасля гэтага пачаўся пажар на плошчы каля сотні квадратных метраў, піша "Новая газета".
Паводле неафіцыйных звестак, тры чалавекі загінулі, яшчэ трое пацярпелі.
Завод імя Свярдлова — адзін з самых буйных у Расіі вытворцаў боепрыпасаў, дэтанатараў і перадатачных зарадаў для горнаруднай прамысловасці.