У Расіі апазіцыя адступае ў двары: на 14 лютага анансавалі пратэстную акцыю

У Расіі апазіцыя адступае ў двары: на 14 лютага анансавалі пратэстную акцыю

У Расіі на 14 лютага анансавалі пратэстную акцыю. Раней паплечнікі Аляксея Навальнага заяўлялі, што да вясны мітынгаваць не варта, паколькі падчас першых акцый былі затрыманыя і асуджаны на адміністрацыйны арышт тысячы пратэстоўцаў. Аднак кіраўнік штабоў Навальнага Леанід Волкаў нечакана аб'явіў, што акцыя будзе, але ў новым фармаце. Як і беларускія пратэстоўцы восенню 2020-га, расійскія апазіцыянеры зімой 2021-га адступаюць з вуліц і плошчаў у двары жылых дамоў.

"Штаб Навальнага прапануе ўсім жыхарам вялікіх расійскіх гарадоў увечары 14 лютага, роўна а 20-й гадзіне, зрабіць адну простую рэч, піша ў Telegram Волкаў. — Выйдзіце да сябе ў двор. Уключыце ліхтарык на тэлефоне, падніміце яго высока ўверх, і некалькі хвілін так пастойце".

Паплечнікі Навальнага спадзяюцца, што на гэты раз акцыя пройдзе без затрыманняў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі