У Расіі памёр стрыечны брат Пуціна

Радаводнае дрэва Пуціных

Радаводнае дрэва Пуціных / ivanovonews.ru

У Расіі ў 91-гадовым узросце памёр стрыечны брат Уладзіміра Пуціна.

Яўген Пуцін быў вядомым у Іванаве лекарам-уролагам, які працаваў там у 1970-1990-я гады. Пазней пераехаў да сына ў Суздаль.

Яго пахаванне адбылося ў нядзелю, 10 сакавіка.

Расійскія СМІ пішуць, што ягоны сын Міхаіл — намеснік старшыні праўлення "Газпрама", а дачка валодае адной з найбуйнейшых вугальных кампаній у Расіі. Яе муж — Сяргей Цывялёў, кіраўнік Кемераўскай вобласці.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі