У Расіі перахапілі цыгарэты з Беларусі, якія везлі пад выглядам сушак і сухароў
Расіяне аглядаюць груз з Беларусі / customs.gov.ru
У Расіі перахапілі кантрабандныя цыгарэты з Беларусі, якія везлі пад выглядам сушак і сухароў. Расійскія мытнікі адзначаюць, што хлебабулачныя вырабы былі пратэрмінаваныя.
Як паведамляе customs.gov.ru, грузавік ехаў з Беларусі ў Санкт-Пецярбург. Яго спынілі для праверкі ў Смаленскай вобласці. З дапамогай мабільнага інспекцыйна-надгляднага комплексу аўтамабіль прасканавалі. Высветлілася, што сярод харчовых прадуктаў схавана каля тысячы скрынак з цыгарэтамі вытворчасці тытунёвых фабрык "Нёман" і "Тытунь-Інвест". Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт затрыманай кантрабанды перавышае 56 млн расійскіх рублёў (686 тысяч долараў).
У Расіі нярэдка затрымліваюць кантрабандныя цыгарэты з Беларусі на мільёны долараў. У сакавіку груз замаскіравалі замарожанай ягадай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.