У Расіі праходзяць парламенцкія выбары
У Расіі сёння праходзяць выбары ў Дзяржаўную Думу. Галасаванне пачалося на Далёкім Усходзе ў ноч з суботы на нядзелю і завяршыцца ў 21.00 паводле маскоўскага часу, пасля закрыцця ўчасткаў у Калінінградскай вобласці.
Усягр ў Расіі працуе болей за 94 тысячы участкаў для галасавання, а права голасу маюць 111 мільёнаў 600 тысяч чалавек, якія жывуць у Расіі і за мяжой.
За дэпутацкія мандаты ў ніжняй палаце парламента змагаюцца прадстаўнікі 14 палітычных партыяў.
Таксама ў рамках адзінага дня галасавання расіяне выбіраюць кіраўнікоў дзевяці рэгіёнаў, а ў 39 суб’ектах праходзяць выбары ў рэгіянальныя парламенты.
Міжнародныя назіральнікі ад АБСЕ пакуль не зафіксавалі парушэнняў на выбарах. Пры гэтым з рэгіёнаў прыходзіць інфармацыя пра агітацыю падчас галасавання за кандыдатаў ад праўладных партыяў “Адзіная Расія”, “Радзіма”. Таксама асобныя рэгіянальныя СМІ паведамляюць пра выпадкі “круізнага галасавання”, калі адны і тыя ж асобы галасуюць на розных участках.
Галасаванне на выбарах у Дзярждуму Расіі праходзіць і на тэрыторыі анексаванага Крыма. Украінскія ўлады заклікалі міжнародную супольнасць не прызнаваць гэтыя выбары і не на іх накіроўваць замежных назіральнікаў.