У Расіі прапануюць увесці ліміт на продаж валюты грамадзянам — $500

З прапановай ўвесці абмежаванні для фізічных асоб на пакупку замежнай валюты звярнуўся да кіраўніцы Цэнтрабанка Расіі Эльвіры Набіулінай старшыня партыі "Камуністы Расіі" Максім Сурайкін. Ён лічыць, што такая мера неабходна для стабілізацыі рубля.

Як піша газета "Известия", ажыятаж і павышаны попыт на валюту пагражае эканамічнай бяспецы і стабільнасці краіны, ды з'яўляюцца аднымі з асноўных прычын падзення рубля. Сурайкін прапануе абмежаваць фізічным асобам памер пакупкі валюты сумай 500 долараў у месяц ці эквівалентам дадзенай сумы ў іншых валютах, у прыватнасці ў еўра.

Расійскі палітык перакананы, што рэалізацыя яго прапановы дазволіць нармалізаваць попыт на валюту ў Расіі ды стабілізаваць курс рубля, а таксама стане пачаткам паступовага зніжэння ўплыву замежных валют на ўнутраную расійскую эканоміку. Цэнтрабанк дасць адказ Сурайкіну на працягу 30 дзён.

Нагадаем, расійская эканоміка адчувае наступствы санкцый ЗША, ЕС і іншых краін свету з-за сваіх дзеянняў ва Украіне. Адна з самых трывожных тэндэнцый — падзенне расійскага рубля. З снежня 2013-га да кастрычніка 2014-га ў адносінах да долара ён знізіўся на 31%. На 10 лістапада курс долара знаходзіўся на ўзроўні 45 расійскіх рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі