У Расіі праваслаўныя пратэстуюць супраць завода па вытворчасці прэзерватываў

У Расіі праваслаўныя пратэстуюць супраць завода па вытворчасці прэзерватываў

У Расіі праваслаўныя вернікі пратэстуюць супраць запуску завода па вытворчасці памперсаў, прэзерватываў і лейкапластыру. Такое прадпрыемства мяркуюць адкрыць у пасёлку Багалюбава Уладзімірскай вобласці.

На думку мясцовых вернікаў, прэзерватывы праклятыя богам, а памперсы выклікаюць імпатэнцыю ў хлопчыкаў. Нягледзячы на тое што афіцыйныя прадстаўнікі РПЦ у гэтай гісторыі вырашылі заняць нейтральную пазіцыю, пратэсты не сціхаюць — па словах вернікаў, імі ўжо сабрана больш за 1000 подпісаў супраць запуску завода, прытым што ўсё насельніцтва пасёлка складае каля 4,5 тысяч чалавек, перадае руская служба Радыё Свабода.

Прадпрыемства плануецца адкрыць у будынку былога цаглянага завода, які згалеў і пакінуў бяз працы каля 100 чалавек.  

Адзін з лідараў багалюбаўскага пратэсту Таццяна Фадзеева мае намер звяртацца да Уладзіміра Пуціна і патрыярха Кірыла. Паводле яе слоў, прэзерватывы — гэта грахоўная прадукцыя, якая працуе на “знішчэнне расійскага народу”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі