У Расіі судзяць "актывістку" Femen, якая аказалася мужчынам
Расіянін Генадзь Пушкароў спрабаваў арганізаваць "экстрэмісцкую дзейнасць" у Мурманску.
Як паведамляе РІА "Новости", мужчына кантактаваў з прадстаўніцай руху Femen у Расіі, пасля чаго стварыў у сацыяльнай сетцы "ВКонтакте" старонку ад імя Карыны Паньковай. Ён аб'явіў аб адкрыцці прадстаўніцтва Femen у Запаляр'і і нават змясціў прэйскурант на правядзенне акцый супраць праваслаўных цэркваў.
Напрыклад, за спілоўванне крыжа ён прапаноўваў 6 тысяч расійскіх рублёў. Падчас размоваў з журналістамі Пушкароў імітаваў жаночы голас, ствараючы бачнасць, што "Карына Панькова" сапраўды існуе.
Мужчыну выставілі абвінавачанне ў публічных закліках да здзяйснення экстрэмісцкай дзейнасці. Сваю віну ён цалкам прызнаў. Справу накіравалі ў суд.
Фота — ria.ru