У Расіі ў федэральны вышук аб'явілі брата Аляксея Навальнага

У Расіі ў федэральны вышук аб'явілі брата Аляксея Навальнага

У Расіі ў федэральны вышук аб'явілі брата апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага, паведамляе "Новая газета". Днямі стала вядома, што Алегу Навальнаму па так званай "санітарнай справе" ўмоўны тэрмін могуць замяніць на рэальны. Прычына — "невыкананне ўскладзеных абавязкаў" — адсутнасць па месцы пражывання падчас праверкі. Разгляд хадайніцтва крымінальна-папраўчай інспекцыі прызначаны на 18 лютага.

Алег Навальны атрымаў адзін год зняволення ўмоўна ў жніўні 2021-га. Яго пакаралі за "парушэнне санітарна-эпідэміялагічных правіл" на вулічнай акцыі ў студзені. Тады па Расіі прайшлі пратэсты супраць затрымання Алексея Навальнага, які вярнуўся ў РФ пасля лячэння ў Германіі. На сённяшні дзень апазіцыянер знаходзіцца ў калоніі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі